Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 19 февраля в 10:11, Обновлено 23 февраля в 13:46
163 просмотра

Родная мова для кожнага з нас – гэта сімвал. Наша задача – шанаваць і развіваць родную мову.
Беларускай мове ў нашай школе прысвечаны тыдзень з 17 па 22 лютага.
Мэта мерапрыемстваў прадметнага тыдня – папулярызацыя роднай літаратуры і мовы сярод вучняўуключэнне навучэнцаў ва адукацыйны працэс; развіццё пазнаваўчай і творчай актыўнасці; выяўленне і заахвочванне найбольш адораных вучняў.
Адкрыццё прадметнага тыдня адбылося 17 лютага стартам фотачэленджу “ Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
У вучняў і супрацоўнікаў школы ёсць магчымасць азнаёміцца з інфармацыйным стэндам , дзе размешчаны план мерапрыемстваў.
18 лютага вучні 5-х класаў паспаборнічалі ў гульні-віктарыне
“ Размаўляем па-беларуску”, дзе змаглі прадэманстраваць свае веды па мове і літаратуры. Пераможцам стала каманда 5 “Б” класа “Дружныя сябры”. Віншуем!
19 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося спаборніцтва паміж вучнямі 7-х класаў "Моўнае лато", у ходзе якога ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць свае веды па культуры, гісторыі і этнаграфіі. Пераможцы - каманда 7"Б" класа.
Працягваецца тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Для вучняў 9-х класаў адбылася Віктарына “Па старонках паэмы
Я.Коласа “Новая зямля”, каманды з 8 “А” і 8”Б” змаглі паспаборнічаць у
брэйн-рынгу “Роднай зямлі прысвячаецца”.
Аднак найбольш насычаныя мерапрыемствы адбыліся 21 лютага ў
Міжнародны дзень роднай мовы. Да святкавання гэтага ўжо традыцыйнага
для нашай школы свята настаўнікі і дзеці рыхтаваліся загадзя. Дзень пачаўся
акцыяймі“Роднай мове гучаць!”і “Тваё любімае слова на роднай мове”.
На перапынках усе жадаючыя змаглі прадэманстраваць сваё веданне роднай
мовы, прымаючы ўдзел у анлайн-віктарынах “Апраніся па-беларуску!, “
Водар роднай мовы”, “ Смак роднай мовы”. Цэлы дзень гучалі песні на
беларускай мове. Таксама для вучняў і бацькоў гасцінна адчыніў дзверы
школьны этнаграфічны музей, дзе адбылася акцыя “Загадкі з куфэрка”.
Завяршыўся тыдзень (сумесна з вынікам тыдня гісторыі, які адбыўся
напарэдадні) інтэлекетуальным батлам паміж настаўнікамі і вучнямі “Я
люблю Беларусь!”.Такое мерапрыемства праходзіць ужо другі раз, і ,
хочацца спадзявацца, стане добрай школьнай традыцыяй.
Самыя цікавыя моманты тыдня прадстаўлены на фотаздымках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.