Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 19 сентября 2022 в 19:02, Обновлено 24 сентября 2022 в 11:29
82 просмотра

Родная мова для кожнага з нас – гэта сімвал. Наша задача – шанаваць і развіваць родную мову.
Беларускай мове ў нашай школе прысвечаны тыдзень з 19 па 24 верасня.
Мэта мерапрыемстваў прадметнага тыдня – папулярызацыя роднай літаратуры і мовы сярод вучняў, уключэнне навучэнцаў у адукацыйны працэс; развіццё пазнаваўчай і творчай актыўнасці; выяўленне і заахвочванне найбольш адораных вучняў.
Адкрыццё прадметнага тыдня адбылося 19 верасня інфармацыйнай радыёгазетай “ Роднай мове гучаць” . Была мажлівасць у вучняў і супрацоўнікаў школы азнаёміцца з інфармацыйным стэндам . На працягу тыдня вучні прадэманструюць свае веды па мове, літаратуры, гісторыі, культуры, этнаграфіі Беларусі. Навучэнцы змогуць, дзякуючы ўдзелу ў такіх мерапрыемствах, як гульня-віктарына “Паўтараем, на роднай мове размаўляем” (для вучняў 5 класаў), інтэлектуальная гульня-віктарына “Скарбонка роднай мовы”(для вучняў 6-7 класаў), гульня “ Размаўляем па-беларуску” ( для вучняў 5 – 8 класаў).
Віктарына “Па старонках паэмы Я.Коласа “Новая зямля” (для вучняў 9 класаў) і конкурс малюнкаў па творах Я.Купалы і Я.Коласа, прысвечаны юбілею песняроў.
Тыдзень пачаўся акцыямі“Роднай мове гучаць!”і “Тваё любімае слова на роднай мове”. Акцыя "Роднай мове гучаць!", а таксама iнтэрактыўная гульня "Загадкі школьнага музея" для вучняў 5 класаў.
На перапынках усе жадаючыя змаглі прадэманстраваць сваё веданне роднай мовы, прымаючы ўдзел у анлайн-віктарынах “Апраніся па-беларуску!, “ Водар роднай мовы”, “ Смак роднай мовы”.
У заключэнні тыдня для вучняў і бацькоў гасцінна адчыніць дзверы школьны этнаграфічны музей, дзе адбудзецца акцыя “Загадкі з куфэрка”.
Самыя цікавыя моманты тыдня прадстаўлены на фотаздымках.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.