Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 28 февраля 2022 в 21:34, Обновлено 28 февраля 2022 в 21:36
93 просмотра

Родная мова для кожнага з нас - гэта сімвал. Наша задача - шанаваць і развіваць родную мову.

Беларускай мове ў нашай школе быў прысвечаны тыдзень з 21 па 26 лютага.

Мэта мерапрыемстваў прадметнага тыдня - папулярызацыя роднай літаратуры і мовы сярод вучняўуключэнне навучэнцаў ва адукацыйны працэс; развіццё пазнаваўчай і творчай актыўнасці; выяўленне і заахвочванне найбольш адораных вучняў.

У прадметным тыдні прынялі ўдзел выкладчыкі роднай мовы і літаратуры, а таксама паралелі вучняў 5 - 11 класаў. Усе мерапрыемствы прайшлі ў адпаведнасці з планам.

Адкрыццё прадметнага тыдня адбылося 21 лютага інфармацыйная радыёгазетай “ Роднай мове гучаць” . Была мажлівасць у вучняў і супрацоўнікаў школы азнаёміцца з інфармацыйным стэндам . На працягу тыдня прадэманстраваць свае веды па мове, літаратуры, гісторыі, культуры, этнаграфіі Беларусі навучэнцы змаглі, дзякуючы ўдзелу ў такіх мерапрыемствах, як: гульня-віктарына “Паўтараем, на роднай мове размаўляем” (для вучняў 5 класаў), інтэлектуальная гульня-віктарына “Скарбонка рорднай мовы”(для вучняў 6-7 класаў), гульня “ Размаўляем па-беларуску” ( для вучняў 5 - 8 класаў).

Віктарына “Па старонках паэмы Я.Коласа “Новая зяімля” (для вучняў 9 класаў) і конкурс малюнкаў па творах Я.Купалы і Я.Коласа былі прысвечаны юбілею песняроў.

Аднак найбольш насычаныя мерапрыемствы адбыліся 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Да святкавання гэтага ўжо традыцыйнага для нашай школы свята настаўнікі і дзеці рыхтаваліся загадзя. Дзень пачаўся акцыяймі“Роднай мове гучаць!”і “Тваё любімае слова на роднай мове”. На перапынках усе жадаючыя змаглі прадэманстраваць сваё веданне роднай мовы, прымаючы ўдзел у анлайн-віктарынах “Апраніся па-беларуску!, “ Водарроднаймовы”, “ Смакроднаймовы”.

У заключэнні тыдня для вучняў і бацькоў гасцінна адчыніў дзверы школьны этнаграфічны музей, дзе адбылася акцыя “Загадкі з куфэрка”. Самыя цікавыя моманты тыдня прадстаўлены на фотаздымках.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.